Вяселле ў беларускім стылі або вяселле па-беларуску – гэта моднае і незвычайнае рашэнне, якое зробіць вашае вяселле асаблівым і непадобным на іншыя!
Калі вы любіце родную культуру і хочаце, каб вашае вяселле на шматлікія гады запомнілася усім удзельнікам – зрабіце выбар на карысць беларускіх вясельных традыцый і вы не прагадаеце! А мы вам у гэтым дапаможам!
Святочнае агентства «ГудТайм» прапаноўвае вам скарыстацца нашымі паслугамі па арганізацыі і правядзенню традыцыйнага беларускага вяселля!
НАШЫЯ ПЕРАВАГІ
Мы маем шматгадовы досвід правядзення вяселляў у беларускай народнай, шляхетнай або сучаснай тэматыцы, а таксама беларускамоўных вяселляў.
Мы ведаем мноства беларускіх звычаяў і традыцый, а з задавальненнем падзелімся імі для таго, каб вашае вяселле было напоўненае старадаўнімі абрадамі.
У нас ёсць вялікае мноства незвычайнага старжытнага рэквізіта для дэкору банкетнага залу альба любой іншай пляцоўкі, а таксама для арганізацыі традыцыйнай конкурснай праграммы.
З намі працуюць лепшыя вядоўцы, якія бездакорна валодаюць беларускай мовай. Калі вашыя госці прыехалі з-за мяжы або не размаўляюць па-беларуску, то тады магчымае правядзенне вяселля адначасова на рускай, англійскай і беларускай мовах.
Мы робім незвычайную вясельную шоу-праграмму з народнымі і шляхетнымі забавамі, сераднявечным цірам, кавалём на выезд, старажытнымі танцамі, двубоямі на шаблях, дзідах і мячах ад нашых каскадзёраў, вогненным шоу і выступленнем лепшых фальклорных гуртоў.
Вашае свята будзе суправаджаць старадаўняя музыка, выкананая на сапраўднай беларускай дудзе!
Патэлефануйце нам або напішыце на нашу электронную пошту для таго, каб замовіць беларускае вяселле, што прыемна уразіць вашых гасцей і запомніцца вам назаўжды!
Наименование рекламодателя: ЧУП "ГудТайм"; УНП: 192305171